2023 г. — 460 гадоў з часу першых летапісных звестак пра в. Мацы (Кобрынскі р-н; 1563)
Вёска Мацы Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці раскінулася на паўноўчна-заходнім беразе ракі Шэўня (прыток Мухаўца) за 14 км ад райцэнтра. За гісторыю свайго існавання, гэты населены пункт бачыў многае: уладаранне польскіх, рускіх князёў, непасільную сялянскую працу, нашэсце чужаземных захопнікаў і размеранае жыццё вяскоўцаў у мірны час.
24 кастрычніка 2023 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Іванавіча Прымачука (1953), акадэміка Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій, заслужанага будаўніка Расійскай Федэрацыі
Віктар Іванавіч Прымачукнарадзіўся 24 кастрычніка 1953 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў чатыры класы пачатковай школы ў в. Мацы, потым вучыўся ў Дзівінскай школе-інтэрнаце. Пасля заканчэння школы праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі.У 1974 г. паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут.
13 жніўня 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Платонавіча Прымачука (1943), вучонага-матэматыка, кандыдата фізіка-матэматычных навук
Леанід Платонавіч Прымачук нарадзіўся 13 жніўня 1943 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Бацька, Платон Канстанцінавіч, працаваў цесляром, маці, Ганна Максімаўна, даяркай у калгасе. Усе дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю, сталі людзьмі дастойнымі і паважанымі. Яго старэйшы брат Іван Платонавіч — гісторык, эканаміст, прафесар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.
Дзяцінства Леаніда Прымачука прыпала на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Вучыўся у пачатковай школе ў в. Мацы, потым у сярэдняй школе ў в. Стрыгава, што за 3 км ад роднай вёскі. Яшчэ ў школьныя гады супрацоўнічаў з раённай газетай «Камуністычная праца» (цяпер «Кобрынскі веснік») і хацеў стаць журналістам, рыхтаваўся паступаць у ВНУ па гэтай спецыяльнасці. Але ў сілу шэрагу абставінаў лёс склаўся інакш.
13 лістапада 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Георгія Аляксандравіча Антанюка (1942), беларускага філосафа, сацыёлага
Георгій Аляксандравіч Антанюк нарадзіўся 13 лістапада 1942 г. у в.Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацька, Аляксандр Барысавіч Антанюк (1911–2003), быў кавалём, маці, Надзея Данілаўна (у дзявоцтве Яфімук; 1924–1996), працавала паляводам. Дзяцінства Георгія прыпала на нямецка-фашысцкую акупацыю, пасляваенную нястачу. У 1949–1953 гг. Георгій вучыўся ў пачатковай школе ў в. Мацы, у 1953–1959 гг. — у сярэдняй школе ў в. Стрыгава.
1 студзеня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Арсенцьевіча Макарука (1947), вучонага ў галіне ветэрынарыі, педагога
Міхаіл Арсенцьевіч Макарук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1969 г. з адзнакай закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Жабінкаўскі» Брэсцкай вобласці.
25 мая 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Платонавіча Прымачука (1936), гісторыка, эканаміста, прафесара Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута
Іван Платонавіч Прымачук нарадзіўся 25 мая 1936 г. у вёсцы Мацы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства прыпала на ваенныя і пасляваенныя гады. Закончыў Стрыгаўскую сярэднюю школу, што за 3 км ад роднай вёскі.
1 жніўня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Маркавіча Макарука (1945), кандыдата ваенных навук, генерал-маёра авіяцыі, ваеннага лётчыка-інструктара 1-га класа
Міхаіл Маркавіч Макарук нарадзіўся 1 жніўня 1945 г. у вёсцы Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Стрыгаўскай сярэдняй школы вырашыў паступаць у Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча, але не прайшоў па конкурсе. Працаваў старшым піянерважатым у Рынкаўскай сярэдняй школе Кобрынскага раёна. Юнак валодаў добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, захапляўся мадэліраваннем, разьбой па дрэве, любіў спорт.
19 кастрычніка 2020 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Антонавіча Антанюка (1895–1961), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі, Першай сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў
Максім Антонавіч Антанюк нарадзіўся 19 кастрычніка 1895 г. у вёсцы Мацы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З 1912 г. працаваў на караблях гандлёвага флоту Рыжскага таварыства параходства: юнга, матрос, качагар.
2017 г. — 190 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Юльянавіча Малахоўскага (1827–1900), інжынера, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі
Уладзіслаў Юльянавіч Малахоўскі нарадзіўся ў 1827 годзе ў маёнтку Маце Стрыгаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (сёння ад маёнтка нічога не засталося, паблізу ёсць вёска Мацы Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля хатняга навучання юнак набываў веды ў Свіслацкай гімназіі, якая адкрыла дарогу ў свет многім славутым людзям Беларусі. Закончыў Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін, быў накіраваны ў Вільню на будаўніцтва чыгункі.